Эканамiчнае i сацыяльнае развiццё рэспублiкi (сярэдзiна 40-х - сярэдзiна 60-х гадоў)

Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт (75 млрд. рублёу, загiнуў кожны 4 беларус). З 1943г. пачалося аднаўленне прамысловасцi і ўжо да 1950г. яна перавысiла даваенны ўзровень. Быў асвоены выпуск аўтамабiляў, трактараў, лiцейнага абсалявання i iнш. Былi пабудаваны рад прадпрыемстваў лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя iльнозаводаў, абутковых прадпрыемстваў. Пачатак 50-х гадоў характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоў Беларусь дасягнула новых поспехаў. Пабудавана 150 прадпрыемстваў: Аршанскi завод швейных машын, Вiцебская шоўка-ткацкая фабрыка, малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папаўняюцца новым тэхналагiчным абсталяваннем; укараняюцца паточныя метады вытворчасцi. У вынiку павышэння тэхнiчнага ўзроўню, павысiлася прадукцыйнасць працы. З сярэдзiны 50-х гадоў пашыраецца капiтальнае будаўнiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца ўдзельнiкам механiзаванай i аўтаматызаванай вытворчасцi. За 1956-65 гг. было пабудавана 450 фабрык i заводаў (Беларускi аўтазавод у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоўчы завод i iнш.). Але ў 40-60-ыя гады ў прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у 1957г. галiновага кiраўнiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрстваў уведзены саўнаргасы) iстотных змен не прынесла. Вайна нанесла вялiкі ўрон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50 гадоў iдзе аднаўленне. Але ўжо ў гэты час сяляне пазбаўляюцца права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкаў вытворчасцi, пераўтвараюцца ў механiчную рабочую сiлу. Калгаснiкi аказалiся ў залежнасцi ад кiраўнiкоў калгасаў, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi. У пачатку 50-х гадоў пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыўся ў павышэннi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць сяла i iнш. Аб гэтым iшла гаворка на вераснёускiм (1953 г.) Пленуме ЦК КПСС, а потым яго рашэнні былi прадублiраваны ў рэспублiках. Умацоўвалася МТБ сяла, у 1958г. тэхнiка з МТС была перададзена калгасам. Калгасы атрымалi каля 10 тыс. спецыялiстаў. Гэта прывяло да станоўчых вынiкаў. Павысіўся валавы збор зерня, на 70% - вытворчасць мяса, малака i г.д. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркi перавысiла ўзровень 1950г. на 70%. Аднак дасягнуты рост сельскагаспадарчай вытворчасці ў пачатку 60-х гадоў быў знiжаны ў сувязi з правядзеннем палiтыкi нацiску на ўласную гаспадарку сялян, насаджэння кукурузы i лiквiдацыi травапольнай сiстэмы, знiшчэння коней, "узбуйнення калгасаў", што прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркі ў сярэдзiне 60-х гадоў. Пасля вайны матэрыяльнае становiшча на Беларусi было цяжкiм. Паляпшэнне ўмоў жыцця адбывалася паступова, па меры адраджэння эканомiкi. Асноўную частку даходаў рабочыя i служачыя атрымлiвалі ў якасцi зарплаты. Яна павысiлася за 50-60 гады на 20%. Павысiлася аплата працы калгаснiкаў. З 1965г. iм сталi назначацца пенсii па старасцi. Праводзiлася знiжэнне рознiчных цэн на тавары. Аднаўляўся жыллёвы фонд рэспублiкi. За 20 год (1946-65г. г.) было пабудавана 51 млн. кв. м жылля. Якасна новым стала прадуктовае забеспячэнне. З другой паловы 50-х гадоў насельнiцтва рэспублiкi было забяспечана асноўнымi вiдамi харчовых прадуктаў. Палепшылася арганiзацыя грамадскага харчавання, бытавое абслугоўванне насельнiцтва. Палепшылася жыццё вёскi, але адсутнасць нармальных жыццёвых умоў прывяла да адтоку моладзі ў горад. 50-60ыя гады былi адносна спрыяльнымі ў сацыяльным развiццi. Гэта было звязана со скарачэннем узброеных сiл. Пашыралася жыллёвае будаўнiцтва, стваралася сiстэма сферы паслуг, iснавалі адноснае адзiнства i згода ў грамадстве.